Сёння тэлеканал "Беларусь 3" пакажа самую вядомую экранізацыю твора Васіля Быкава. Падчас прагляду фільма "Знак бяды" ў гледачоў будзе магчымасць уключыць функцыю схаванага субцітравання, паведамілі ў прэс-службе тэлеканала.
Карціна нагадае гледачам трагічную гісторыю людзей, якія сутыкнуліся не толькі з фашысцкай акупацыяй, але і здрадай сваіх аднавяскоўцаў. Васіль Быкаў адным з першых узняў тэму калабарацыянізму ў беларускай літаратуры.
У фільме Міхаіла Пташука - зорны склад акцёраў: Ніна Русланава, Генадзь Гарбук, Уладзімір Гасцюхін, Аляксей Булдакоў і многія іншыя. Дарэчы, Ніна Русланава за ўвасабленне вобраза Сцепаніды Багацька была адзначана першай у гісторыі прэміяй "Ніка" за лепшую жаночую ролю ў 1988 годзе, Дзяржаўнай прэміяй БССР і Залатым медалём імя А. Даўжэнкі.
Знакамітую экранізацыю можна будзе ўбачыць у 21:45. Фільм "Знак бяды" будзе выходзіць са схаванымі субтытрамі, якія любы тэлеглядач зможа як актываваць, так і адключыць.
bel.sputnik.by [1]
Спасылкі
[1] https://bel.sputnik.by/poster/20170619/1029359638/znak-byady-pakazhuc-na-tehlebachanni-u-dzen-naradzhehnnya-vasilya-bykava.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3
[3] https://zviazda.by/be/tags/vasil-bykau
[4] https://zviazda.by/be/tags/znak-byady