Летась дабаўленая вартасць кітайскай індустрыі спорттавараў склала рэкордную суму.
У 2016 годзе дабаўленая вартасць кітайскай індустрыі спартыўных тавараў склала 307,7 млрд юаняў (каля 45 млрд. долараў), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Летась дабаўленая вартасць індустрыі спорттавараў ў Кітаі вырасла на 11,65 працэнтаў у параўнанні з паказчыкам 2015-га. Такім чынам, яе двухзначны рост адзначаўся на працягу трох гадоў запар. У 2016 годзе даходы ад рэалізацыі прадукцыі кітайскіх прадпрыемстваў спартыўнай індустрыі склалі 147,2 млрд юаняў, што на 10 працэнтаў больш, чым у 2015 годзе.
Сярэднедушавыя расходы на набыццё спорттавараў ў краіне перавысілі 100 юаняў. У мінулым годзе агульны аб'ём экспарту і імпарту спартыўнай прадукцыі ў Кітаі скараціўся на 16,94 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам і склаў 17 млрд долараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya