Міністэрства абароны Расіі заявіла, што спыняе ўзаемадзеянне са Злучанымі Штатамі ў рамках мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў у небе над Сірыяй пасля таго, як сілы кааліцыі на чале з ЗША збілі сірыйскі знішчальнік.
У ведамстве таксама прыгразілі, што зараз любыя паветраныя аб'екты, уключаючы самалёты і беспілотныя апараты міжнароднай кааліцыі, выяўленыя на захад ад ракі Еўфрат, "будуць прымацца на суправаджэнне" у якасці паветраных цэляў.
За дзень да гэтага ўрад Сірыі паведаміла, што сілы міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША, збілі ваенны самалёт сірыйскіх ваенна-паветраных сіл. Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся непадалёк ад горада Эс-Саура ў правінцыі Рака.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-40324046
[2] https://zviazda.by/be/tags/siryya