Удзельнікі разгледзелі розныя аспекты супрацоўніцтва прыгранічных рэгіёнаў, пытанні фарміравання адзінай міграцыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы і кантролю за знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на яе тэрыторыі. Таксама абмяркоўваўся праект плана работы аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы на 2018 год.
Адкрылі мерапрыемства, якое адбылося ў Казані, прэзідэнт Рэспублікі Татарстан Рустам МІННІХАНАЎ, міністр унутраных спраў Беларусі Ігар ШУНЕВІЧ і міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір КАЛАКОЛЬЦАЎ.
Ігар Шуневіч падкрэсліў, што ўзровень супрацоўніцтва органаў унутраных спраў памежных абласцей з'яўляецца своеасаблівым барометрам міждзяржаўных сувязяў, і выказаў удзячнасць кіраўніцтву міністэрства, органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Расіі і асабліва Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцей за службовае паразуменне і садзейнічанне ў вырашэнні адзіных задач правапарадку. На прыгранічнай тэрыторыі Расіі ў мінулым і бягучым годзе затрымана 27 асоб, якія адшукваліся беларускімі праваахоўнікамі, устаноўлена месцазнаходжанне 17 асоб, зніклых без вестак, і 19 адказчыкаў па грамадзянскіх справах. У Беларусі затрымана 19 грамадзян Расіі, якія знаходзіліся ў вышуку ў названых абласцях.
Чарговае пасяджэнне аб'яднанай калегіі адбудзецца налета ў Полацку, гаворка на ім пойдзе аб узаемадзеянні ў сферы дарожнай бяспекі, а таксама аб абмене вопытам па забеспячэнні грамадскай бяспекі пры правядзенні буйных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў.
Дар'я КАСКО
kasko@zvіazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-kasko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] mailto:kasko@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/farpost-spakoyu
[6] https://zviazda.by/be/tags/mus
[7] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava
[8] https://zviazda.by/be/tags/igar-shunevich
[9] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-kalakolcau