Каля ста спартыўных мерапрыемстваў для так званых цяжкіх падлеткаў правядзе БРСМ у Гродзенскай вобласці падчас летняй акцыі «Твой крок насустрач здароўю», паведамілі ў абласным камітэце маладзёжнай арганізацыі.
Мэта праекта — далучыць падлеткаў, якія стаяць на розных відах уліку, да здаровага ладу жыцця, а таксама прадставіць ім альтэрнатыўныя варыянты правядзення вольнага часу. Масавыя спартыўныя мерапрыемствы праекта пройдуць у час канікул у кожным раёне Гродзенскай вобласці. Сярод іх будуць спаборніцтвы па незвычайных відах спорту, квэсты і эстафеты, камандныя гульні. Напрыклад, у Воранаўскім і Дзятлаўскім раёнах згуляюць у міні-футбол, у Свіслачы хлопцаў і дзяўчат запросяць на актыўную квэст-гульню, у Зэльвенскім раёне прапануюць пераадолець жартаўлівыя «Вясёлыя старты», а ў Іўеўскім раёне вырашылі апрабаваць страйкбол. У спартыўнай праграме праекта таксама стрытбол, папулярныя ў моладзі баскетбол і валейбол, іншыя спартыўныя мерапрыемствы. Магчыма, праект падоўжаць і на час школьных канікул да канца года. Чакаецца, што пастаяннымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў стануць каля 900 цяжкіх падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў ва ўсіх раёнах вобласці.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/skarbonka-dobryh-sprau