Дваццаць тры студэнцкія атрады сфарміраваныя Штабам працоўных спраў БРСМ БДУ. Трынаццаць з іх будуць аказваць сэрвісныя паслугі, шэсць — педагагічныя, а чатыры зоймуцца сельскагаспадарчымі відамі работ.
Больш за 300 студэнтаў універсітэта ўжо прыступілі да работы. Маладыя людзі працуюць у вучэбна-доследным рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Шчомысліца» БДУ, у спартыўна-аздараўленчым комплексе БДУ «Брыганціна», дзіцячым аздараўленчым лагеры «Гарызонт», а таксама ў сацыяльным цэнтры для дзяцей-інвалідаў «Парастак».
У ліпені юнакі і дзяўчаты зоймуцца добраўпарадкаваннем і падрыхтоўкай студэнцкіх інтэрнатаў да новага навучальнага года. Таксама ў перыяд прыёмнай кампаніі студэнты БДУ будуць прыцягвацца для арганізацыі працы грамадскай камісіі.
У жніўні студатрады накіруюцца ў Мінскае раённае ўнітарнае прадпрыемства «Агракамбінат «Ждановічы» для збору ўраджаю.
Яшчэ адзін зусім новы фронт работ — Фундаментальная бібліятэка БДУ, дзе будуць у жніўні працаваць каля 50 чалавек. Задача хлопцаў і дзяўчат — папаўняць і абнаўляць даныя прафесарска-выкладчыцкага саставу БДУ ў інтэрнэт-энцыклапедыі «Вікіпедыя». Не сакрэт, што адным з крытэрыяў, які бярэцца пад увагу ў міжнародных рэйтынгах універсітэтаў, з'яўляецца «бачнасць» ВНУ ў інтэрнэт-прасторы.
Працоўны семестр у БДУ, як правіла, доўжыцца да канца жніўня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Надзеі БУЖАН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] mailto:nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/studatrady
[7] https://zviazda.by/be/tags/brsm