Да канца лета будзе праходзіць традыцыйная сумесная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Летні патруль».
Падчас яе работнікі падраздзяленняў МНС разам з удзельнікамі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП) правядуць ва ўсіх рэгіёнах краіны мерапрыемствы, скіраваныя на прафілактыку і папярэджанне ўзнікнення пажараў, гібелі ад іх людзей, няшчасных выпадкаў на вадзе. У прыватнасці, з мэтай выяўлення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і ачагоў узгарання ў летні перыяд будуць арганізаваны рэйды ў лясы і на тарфянікі, а з мэтай прадухілення гібелі грамадзян на вадзе — патруляванне ў афіцыйна ўстаноўленых месцах для купання і адпачынку грамадзян каля берагавой лініі вадаёмаў.
Арганізатары праекта ўпэўненыя, што акцыя «Летні патруль» будзе спрыяць павышэнню ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод усіх узроставых груп насельніцтва, у першую чаргу — дзяцей і моладзі, скарачэнню колькасці пажараў і няшчасных выпадкаў на вадзе, у тым ліку пры эксплуатацыі воднага транспарту.
Нагадаем, што ў краіне створаны 132 МААП па ўзаемадзеянні з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях агульнай колькасцю 1,6 тысячы чалавек.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/skarbonka-dobryh-sprau