Аляксандр Церахаў, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі:
«У цяперашні час уся работа сістэмы ЖКГ нацэлена на зніжэнне выдаткаў. Гэта значыць на прымяненне тэхналогій, якія дазваляюць прадаставіць якасную і даступную жыллёва-камунальную паслугу з найменшым яе коштам. Самы галоўны кірунак, які мы бачым, — гэта дыверсіфікацыя відаў паліва, пераход з прыроднага газу на выкарыстанне мясцовых відаў паліва, у прыватнасці дранкі. Менавіта гэта паліва дазваляе ў аўтаматычным рэжыме ажыццяўляць цеплазабеспячэнне — на кацельным абсталяванні задзейнічана мінімальная колькасць працуючых. Другі ключавы кірунак — павышэнне энергаэфектыўнасці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert