Генеральны дырэктар Гуанчжоўскай аўтамабільнай карпарацыі Фэн Сін’я заявіў, што хутка будзевыпушчаны электрамабіль, які зможа праехаць на адной зарадцы батарэі 320 км, перадае "Жэньмінь жыбаа” анлайн". [3]
Паводле яго слоў, у наступныя пяць гадоў карпарацыя прыкладзе вялікія намаганні да развіцця ўласных брэндаў, павелічэнню вытворчасці электрамабіляў і асваенню замежнага рынку. У 1997 годзе аб'ём вытворчасці і рэалізацыі аўтамабіляў Гуанчжоўскай аўтамабільнай карпарацыі складаў 10 тыс. машын, летась паказчык перавысіў 1,65 млн. У выніку шматгадовага развіцця карпарацыя стала першай у Кітаі буйной дзяржаўна-холдынгавай аўтамабілебудаўнічай кампаніяй, чые акцыі каціруюцца на Шанхайскай і Сянганскай фондавых біржах.
З 2013-га карпарацыя ўжо 4 гады запар уваходзіць у спіс 500 найбуйнейшых прадпрыемстваў свету.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/elektramabil