Новы творчы конкурс абвясцiла для сваiх гледачоў ток-шоу «Дзень у вялiкiм горадзе», што выходзiць на «Беларусь 1». У сацыяльных сетках Фэйсбук i Iнстаграм усiх ахвотных запрашаюць дзялiцца сваiмi кароткiмi (да 40 секундаў) летнiмi вiдэазапiсамi.
Як сцвярджаюць аўтары праекта, расказваць у вiдэаконкурсе #маёлетагэта можна пра любыя летнiя моманты, ад заняткаў актыўнымi вiдамi спорту да спакойнага сямейнага адпачынку на дачы, ад падрыхтоўкi да водпуску да ўспамiнаў з мiнулага лета. Галоўнае патрабаванне — праявiць палёт фантазii i нестандартны падыход! Пераможцу конкурсу чакае запрашэнне ў тэлекафэ i ўзнагароджанне ў прамым эфiры, яшчэ адзiн з самых творчых удзельнiкаў атрымае спецыяльны прыз ад радыёстанцыi «Радыус-FM».
Больш падрабязна пра ўмовы i тэрмiны конкурсу можна прачытаць на афiцыйных старонках «Дня ў вялiкiм горадзе» ў сацсетках.
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/tok-shou
[8] https://zviazda.by/be/tags/gledachy
[9] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[10] https://zviazda.by/be/tags/leta