Усяго сёлета дыплом БДУ атрымаюць больш за 8, 2 тысячы маладых людзей, з іх — каля 6,2 тысяч скончылі дзённае аддзяленне і больш за 2 тысячы — завочнае. На свята запрошаны каля 600 выпускнікоў.
Ва ўрачыстай абстаноўцы самым годным выпускнікам рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка уручыць дыпломы і памятныя падарункі за асаблівыя заслугі ў вучэбным, навуковым, культурным, спартыўным і грамадскім жыцці ўніверсітэта. У ліку ўзнагароджаных 23 ўладальніка звання “Студэнцкі лідар” і 21 “Лепшы выпускнік БДУ”.
Па традыцыі ў рамках урачыстасцяў адбудзецца парад дэканаў БДУ ў класічных мантыях і канфедэратках. Затым эстафету падхопяць артысты беларускай эстрады. На сцэне актавай залы Ліцэя БДУ выпускнікоў павіншуюць вядомыя эстрадныя групы “Малібу” і “Радыёхваля”. Запланавана таксама шоў ды-джэяў.
Да слова, пятнаццаць выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта былі запрошаны на Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vypuskny-bal
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-universitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/vypuskniki