Паважаныя таварышы!
Віншую вас з Днём работнікаў пракуратуры!
Сёлета адзначаецца 95-годдзе з дня ўтварэння галоўнага нагляднага органа Беларусі, які займае асаблівае месца ў сістэме яе нацыянальнай бяспекі. З моманту свайго стварэння пракуратура ўносіць важкі ўклад у барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, каардынуючы дзейнасць праваахоўных ведамстваў.
Дзякуючы кампетэнтнасці, аб'ектыўнасці і вернасці службоваму абавязку пракурорскія работнікі па праву заслужылі аўтарытэт у грамадстве. Яны на высокім узроўні забяспечваюць абарону правоў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
Выказваю ўдзячнасць ветэранам органаў пракуратуры, жыццёвы шлях, вопыт і мудрасць якіх з'яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння закону на карысць народа.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у працы!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne