Гэтым разам аўтазавод выпусціў аўтапад'ёмнік АГП-40-К, здольны падняць трох чалавек з абсталяваннем агульнай вагой да 350 кг на вышыню да 40 метраў (12 паверхаў). Пры гэтым машыну смела можна назваць пазадарожнікам таму, што яна паўнапрывадная. Гэта дазваляе выкарыстоўваць яе ў любой мясцовасці.
Як адзначылі ў прэс-службе прадпрыемства, машына можа абслугоўваць розныя вышынныя аб'екты: будынкі, збудаванні, ветраўстаноўкі, ліній электраперадач, апоры мачтаў асвятлення і сотавай сувязі. Акрамя таго, аўтапад'ёмнік спатрэбіцца нафтагазавай галіне для абслугоўвання і рамонту буравых установак. Яшчэ адна асаблівасць машыны — магчымасць работы ўздоўж адвеснай сцяны без змены нахілу стралы, толькі за кошт вертыкальнага выстаўлення секцый апорнай калоны. Пад'ёмнікам можна кіраваць з двух месцаў: першы пульт размешчаны ў самой калысцы, другі — на непаваротнай платформе. Сістэма блакавання і бяспекі гарантуе работу абсталявання пад'ёмніка і ахоўвае ад непрадуманых дзеянняў пры кіраванні. Акрамя таго, яна папярэджвае пра набліжэнне да крытычных параметраў і нават рэагуе на патэнцыйныя рызыкі.
Пазадарожны аўтапад'ёмнік дазволіць Мінскаму аўтазаводу пашырыць сваю прысутнасць на рынку спецтэхнікі. Як адзначылі прадстаўнікі МАЗ, зараз у краінах СНД сур'ёзных канкурэнтаў для АГП-40-К няма. Машыну плануецца пастаўляць у Расію і іншыя краіны СНД. Акрамя таго, яна можа быць запатрабавана і ў Беларусі.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:Krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/maz