Выдавецкі дом "Звязда" і рэдакцыя газеты "Літаратура і мастацтва" [2] абвяшчаюць конкурс пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры "Урокі сучаснасці". Удзельнічаць у ім могуць аўтары з Беларусі.
На суд журы будуць прадстаўлены метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы беларускіх аўтараў, напісаныя пачынаючы з 1990 года. Работы неабходна даслаць з 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года ўключна на электронны адрас lim_new@mail.ru [3]
Тэкст метадычнай распрацоўкі павінен змяшчаць у сабе назву і тэму занятка, абгрунтаванне актуальнасці тэмы, пералік твораў да занятку, арыгінальнасць правядзення ўрока, удзел вучняў і падведзеныя вынікі.
Матэрыялы будуць разглядацца ў рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”, лепшыя работы ўбачаць свет на яе старонках.
Аўтары трох лепшых распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды ў памеры 10, 7 і 5 базавых велічынь адпаведна занятаму месцу.
Палажэнне аб конкурсе глядзіце тут. [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] http://zviazda.by/be/edition/litaratura-i-mastactva
[3] mailto:lim_new@mail.ru
[4] http://www.zviazda.by\sites/default/files/konkurs2.doc
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[6] https://zviazda.by/be/tags/litaratura-i-mastactva-2
[7] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya