Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА правёў рабочую сустрэчу з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам.
— Мы разглядаем Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам як надзейнага і стратэгічна важнага партнёра для Рэспублікі Беларусь, — адзначыў у прывітальным слове Уладзімір Андрэйчанка.
Старшыня Палаты прадстаў-нікоў дадаў, што ў парламентах дзвюх краін функцыянуюць працоўныя групы дружбы, а таксама падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве — усяго дагаворна-прававая база складае 65 пагадненняў.
— Гэта значыць існуюць неабходныя асновы для ўмацавання нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Таксама парламент Беларусі аператыўна ў мінулым годзе ратыфікаваў пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В'етнамам. Я думаю, усё гэта дало магчымасць сёлета нарасціць узаемны тавараабарот, ён у нас вырас за чатыры месяцы — каля 30%, — дадаў спікер.
На яго думку, для росту паказчыкаў неабходна вялікая праца.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
lukashevich@zvіazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/vetnam
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka