Брэсцкія вытворцы працягваюць здзіўляць. То вам, калі ласка, да свят — шкарпэткі ў бляшанках, а цяпер вось прапануюць незвычайны прадукт харчавання. Тое, што паводле азначэння было халодным і назву атрымала ад слова «мароз», цяпер можа быць цёплым. Кобрынскі масларобна-сыраробны завод выпусціў марозіва «Цёплае» ў вафельным кубачку.
Упакоўка з новай смакатой упрыгожаная мульцяшнымі шарыкамі марозіва з надпісам «Мамы, не хвалюйцеся!» Гэта азначае, што прысмакамі можна частавацца нават тым дзецям, у якіх часта баліць горла. Марозіва доўга не растае пры пакаёвай тэмпературы, а па кансістэнцыі нагадвае зефір.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/maroziva
[5] https://zviazda.by/be/tags/zavod
[6] https://zviazda.by/be/tags/kobryn
[7] https://zviazda.by/be/tags/kobrynski-maslarobna-syrarobny-zavod