Сёлета мерапрыемства прымеркаванае да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Слухачамі школы стануць 60 грамадзян Індыі, Украіны, Японіі, Венгрыі, Чэхіі, Германіі, Кітая, Расіі, Грузіі, ЗША, Інданезіі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, Сербіі і Швецыі.
Навучанне будзе праходзіць па трох праграмах “А”, “В” і “С”, якія разлічаны на розную моўную падрыхтоўку і веды ўдзельнікаў. Будуць створаны дзве групы для жадаючых вывучаць беларускую мову з “нуля”.
Усе праграмы ўключаюць па 40 гадзін лекцыйных і столькі ж практычных заняткаў па фанетыцы, граматыцы, развіццю вуснай і пісьмовай мовы, а таксама спецыяльныя лекцыйныя курсы па розных аспектах беларускай мовы, гісторыі і культуры. А для слухачоў, якія навучаюцца па праграме “С”, дадаткова прадугледжаны індывідуальныя заняткі па ўдасканаленні беларускай мовы.
Культурная праграма для замежных гасцей насычаная і ўключае наведванне музеяў Беларусі, экскурсію ў старажытны Полацк, удзел у мерапрыемствах, прысвечаных галоўнаму дзяржаўнаму святу нашай краіны — Дню Незалежнасці. Сюрпрызам для слухачоў стане іх удзел у свяце "Купалле", якое пройдзе ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларускім народным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.
Урачыстае закрыццё Міжнароднай школу беларусістыкі адбудзецца 15 ліпеня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu