Аляксандр Горваль, начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва:
«Каля 4,5 тысячы кватэр і жылых памяшканняў плануецца пабудаваць у 2017 годзе ў краіне для шматдзетных сем'яў. Згодна з рашэннем урада па планаванні будаўніцтва жылля на 2017 год асноўная ўвага ўдзелена менавіта шматдзетным сем'ям. Мы арыентуем выканкамы на тое, каб не толькі выканаць, але і перавыканаць гэтае заданне, для таго каб паменшыць чарговасць шматдзетных сем'яў. Дарэчы, на пачатак гэтага года на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў у нас было 30,5 тысячы шматдзетных сем'яў, з іх каля 7 тысяч стаяць на ўліку больш за 3 гады».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-gorval