30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Будславе Мядзельскага раёна ў касцёле-санктуарыі пры вялікай колькасці паломнікаў, святароў і гасцей з навакольных вёсак і гарадоў, адбылося ўрачыстае штогадовае набажэнства ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. Сёлета ўрачыстасці прайшлі пад знакам 100-гадовага аб’яўлення Маці Божай Фацімскай. На пляцоўках каля касцёльных сцен адбыліся канцэрты духоўнай музыкі, а ноччу і днём на прыкасцёльнай плошчы прайшлі працэсіі з запаленымі свечкамі і з фігурай выявы Маці Божай Фацімскай. Урачыстая служба праходзіла пры ўдзеле Архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/arhiepiskap-mitrapalit-minska-magilyouski-tadevush-kandrusevich
[4] https://zviazda.by/be/tags/budslau
[5] https://zviazda.by/be/tags/kascyol