Выстава аўтарскай лялькі Сяргея Драздова, «Таямніцы егіпецкіх фараонаў» і Bookids FEST – афіша «Звязды» з 3 па 10 ліпеня.
Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А)
Калі: па 20 ліпеня, аўт.-суб.: 10:00-18:00
Колькі каштуе: па білеце ў музей
20 мая адкрылася выстава аўтарскай лялькі Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд».
Тры гады таму Сяргей захапіўся стымпанкам. Гэтае захапленне і прывяло яго ў свет лялек. Зараз Драздоў стварае цэлыя кампазіцыі лялек, механічныя мініяцюры, гістарычныя замалёўкі.
Дзе: ТЗЦ «Тытан» (пр-т Дзяржынскага, 104)
Калі: па 31 ліпеня, 10:00-21:00
Колькі каштуе: бясплатна
Наведвальнікам прапануюць акунуцца ў атмасферу Старажытнага Егіпта. На плошчы каля 100 «квадратаў» збяруць больш за 20 экспанатаў – рэплік вядомых егіпецкіх мумій і саркафагаў. Усе яны выглядаюць натуралістычна і практычна цалкам паўтараюць рарытэтныя арыгіналы. Кожны жадаючы можа ўбачыць, як выглядалі фараоны, больш даведацца аб працэсе муміфікацыі і знайсці адказ на «загадку Сфінкса».
Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)
Калі: 8-9 ліпеня, 11:00
Колькі каштуе: ад 10 р.; дзеці да 10 гадоў – бясплатна
8 і 9 ліпеня будзе праходзіць 5-ы сямейны фестываль BOOKIDS. Многія бацькі ведаюць, як выхоўваць сваіх дзяцей і многія разумеюць, дзе трэба адпачываць усёй сям'ёй, і BOOKIDS чакае вас! На два дні з раніцы і да вечара можна забыцца пра ўсё і пагрузіцца ў мастацтва.
Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)
Калі: па 31 жніўня, 18:00
Колькі каштуе: бясплатна
Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.
Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.
Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic