«У сусветнай практыцы падаткам на багацце, раскошу абкладаюцца, як правіла, аб'екты нерухомасці. У нашай рэспубліцы ў дачыненні да такіх аб'ектаў выплачваюцца падатак на нерухомасць і зямельны падатак. Таму пытанне аб увядзенні падатку на багацце намі не разглядалася. Іншае пытанне — гэта вызначэнне справядлівага кошту, з якога робіцца вылічэнне падаткаў на маёмасць. Як паказвае міжнародны вопыт, падаткаабкладанне нерухомасці на аснове кадастравага кошту з'яўляецца найбольш прагрэсіўным і эфектыўным. Таму далейшае рэфармаванне сістэмы падаткаабкладання павінна прадугледжваць змяненне падыходаў да падаткаабкладання нерухомай маёмасці ў залежнасці ад каштоўнасці аб'екта нерухомасці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-nalivayka