У Мінскім раёне на жылых дамах з'явіліся графіці, якія нагадваюць аб правілах бяспекі.
У населеных пунктах Гатава і Лясны на фасадах дамоў можна пабачыць незвычайныя яркія малюнкі на сценах, якія адлюстроўваюць мужнасць і гераізм ратавальнікаў і нагадваюць пра важнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі.
Для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы гібелі людзей на пажарах ратавальнікі пры дапамозе сацыяльнай рэкламы звяртаюцца да розных метадаў уздзеяння і шукаюць новыя формы. Адной з іх і стала нанясенне графіці супрацьпажарнай накіраванасці на будынкі і збудаванні.
Ратавальнікі ўпэўненыя, што такія малюнкі будуць не толькі радаваць погляд мінакоў і ўпрыгожваць раён, але і стануць падставай задумацца пра бяспеку.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/grafici