11 ліпеня Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» плануе правесці ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра — 2017 на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі — пляцоўцы будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.
У ім возьмуць удзел байцы зводнага беларуска-расійскага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза маршала Мікалая Іванавіча Крылова, а таксама ганаровыя госці мерапрыемства.
Праграма дня насычана мерапрыемствамі і ўключае ў сябе ўрачыстую цырымонію адкрыцця працоўнага семестра з уручэннем сімвалічных працоўных пуцёвак, «Адкрыты дыялог» на тэму «Моладзь будуе Саюз», майстар-клас «Праца — гэта крута» ад удзельнікаў студэнцкага атрада (наведванне аб'ектаў работы студатрадаўцаў).
Работу зводнага студэнцкага будаўнічага атрада Саюзнай дзяржавы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі «БелАЭС 2017» у складзе 300 байцоў студэнцкіх будаўнічых атрадаў плануецца арганізаваць з 4 ліпеня па 26 жніўня.
У склад атрада ўваходзяць 16 лінейных будаўнічых атрадаў з Беларусі і 3 лінейныя будаўнічыя атрады з Расійскай Федэрацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[7] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[8] https://zviazda.by/be/tags/studatrady
[9] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0