Выкарыстанне інтэрнэту для распаўсюджвання наркотыкаў стала ў апошнія гады галоўнай праблемай для большасці краін. У нашай сёлета да адказнасці прыцягнуты 111 чалавек, якія маюць дачыненне да арганізацыі распаўсюджвання наркотыкаў праз глабальную сетку.
Карэкціроўка заканадаўства, стварэнне спецыялізаваных падраздзяленняў інтэрнэт-разведкі ў сістэме наркакантролю беларускага МУС дазваляюць блакіраваць асноўныя рэсурсы, з дапамогай якіх ажыццяўляецца распаўсюджванне псіхаактыўных рэчываў. У гэтым годзе выяўлена 11 сайтаў і 43 інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў. Заведзена 200 крымінальных спраў, звязаных з распаўсюджваннем псіхаактыўных рэчываў праз сеткі. Заблакіраваны транзакцыі па 599 электронных кашальках.
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Генадзь КАЗАКЕВІЧ, усяго з пачатку года выяўлена звыш 2,3 тысячы злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Устаноўлены 1272 асобы, якія здзейснілі нарказлачынства.
Святлана БАРЫСЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:protas@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[5] https://zviazda.by/be/tags/internet