Рашэнне, якое ініцыіравала Міністэрства культуры Малдовы, прымеркавана да 500-годдзя выдання першай кнігі на беларускай мове.
Плануецца, што помнік з'явіцца ў скверы ў цэнтры сталіцы на скрыжаванні вуліц Аляксея Мацяевіча і Мітрапаліта Гаўрыіла Бэнулеску-Бадоні. Беларускія фінансавыя сродкі і спонсарская дапамога пойдуць на распрацоўку праектнай дакументацыі, устаноўку пастамента і бюста. Сам помнік-бюст першадрукара створаць у Беларусі. Міністэрства культуры Беларусі арганізуе конкурс, дзе выберуць аўтара праекта. Такое рашэнне было прынята ў ходзе 18-га пасяджэння беларуска-малдаўскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое праходзіла ў чэрвені ў Мінску.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/arhitektura
[4] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/francysk-skaryna
[6] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya
[7] https://zviazda.by/be/tags/maldova