З бягучага года маладыя людзі, якія паступаюць у Белдзяржуніверсітэт, змогуць не толькі загадзя запоўніць электронную анкету і раздрукаваць сваю заяву. Цяпер у іх з'явілася таксама і магчымасць загрузіць сваю фатаграфію, што дазволіць значна скараціць час падачы і афармлення дакументаў. Фактычна з гатовым пакетам дакументаў абітурыент можа звяртацца адразу ў прыёмную камісію свайго факультэта, абмінаючы зону грамадскай камісіі па выдачы і запаўненню бланкаў, а таксама фатаграфаванню.
Нагадаем, што асабісты кабінет дазваляе абітурыентам на працягу ўсёй прыёмнай кампаніі ў анлайн-рэжыме на асабістых камп'ютарах, планшэтах і смартфонах адсочваць падрабязную інфармацыю аб бягучым прахадным бале на абраную спецыяльнасць. Па завяршэнні набору ў асабістым кабінеце адлюстроўваюцца звесткі аб залічэнні.
Акрамя таго, уладальнікам асабістага кабінета прадастаўляецца свабодны і бясплатны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў БДУ. Для гэтага на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка разгорнута бесправадная сетка ABIT.
Стварыць асабісты кабінет можна на сайце БДУ [1].
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://abit.bsu.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/abituryent
[4] https://zviazda.by/be/tags/asabisty-kabinet
[5] https://zviazda.by/be/tags/pryyomnaya-kamisiya