У другі дзень работы Парламенцкай асамблеі АБСЕ Беларусь правяла шэраг дадатковых мерапрыемстваў. Адно з іх было прысвечана рэзалюцыі пад назвай «Распрацоўка своечасовых і эфектыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў». Такім чынам беларускі бок імкнецца прыцягнуць увагу самай шырокай грамадскасці да праблемы лавінападобнага ўзнікнення новых псіхаактыўных рэчываў.
У сваёй прамове падчас мерапрыемства Баляслаў Пірштук, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, адзначыў, што цяпер новыя псіхаактыўныя рэчывы не падпадаюць пад дзеянне трох асноўных міжнародных канвенцый у сферы барацьбы з наркотыкамі.
Беларуская дэлегацыя ініцыявала ў ПА АБСЕ сваю рэзалюцыю, паколькі своечасовыя і эфектыўныя заканадаўчыя меры рэагавання на нацыянальным узроўні ў такіх умовах набываюць вырашальнае значэнне. Дарэчы, рэзалюцыю беларускіх дэлегатаў ужо падтрымалі 44 парламентарыі з 20 краін. «Гэта сведчыць аб тым, што праблема новых псіхаактыўных рэчываў актуальная і патрабуе неадкладнага вырашэння», — адзначыў дэпутат.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:pustavit@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/abse
[5] https://zviazda.by/be/tags/pa-abse
[6] https://zviazda.by/be/tags/spaysy-0