У выпрабавальным парадку пачаў працаваць першы ўчастак новай веткі пекінскага метрапалітэна Яньшань-Фаншань - першай у краіне цалкам аўтаматызаванай лініі метро, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Згодна з планам, адкрыццё руху па лініі Яньшань-Фаншань чакаецца да канца бягучага года. Як патлумачыла адказная за будаўніцтва кампанія "China Railway Electrification Bureau Group", максімальная працоўная хуткасць руху па пекінскай лініі Яньфан - 80 км/гадзіну, у агульнай складанасці налічваецца 4 саставы, максімальная ёмістасць - 1262 чалавека.
Як паведамлялася раней, асноўныя тэхналогіі, што выкарыстоўваліся пры стварэнні беспілотнага цягніка, - айчынныя. Яны сталі вялізным прарывам у метрабудаўнічай галіне Кітая. Перадавыя сістэмы бяспекі дазваляюць пазбегнуць памылак у кіраванні саставам, выкліканых чалавечым фактарам, што павышае эфектыўнасць і надзейнасць такога цягніка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya