Легендарны беларус выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па настольным тэнісе, у фінальным паядынку мужчынскага адзіночнага разраду з лікам 4:1 ён абыграў француза Сімона Газі. Гэтая перамога не толькі прынесла Уладзіміру тытул чэмпіёна, але і дазволіла стаць уладальнікам унікальнага дасягнення — цяпер Самсонаў адзіны ў свеце гулец, які выйграваў турніры сусветнай серыі на ўсіх пяці кантынентах: у Афрыцы, Амерыцы, Азіі, Еўропе і Аўстраліі.
У 41 год беларус стаў пераможцам на турніры сусветнага тура з самым вялікім прызавым фондам — 400 тысяч долараў. Для Газі гэтая гульня таксама была асаблівай, бо ён яшчэ ні разу не перамагаў на чэмпіянатах сусветнай серыі ў адзіночным разрадзе. Усё вырашыў вопыт і псіхалогія, лідар беларускай зборнай заваяваў першы свой трафей у сезоне, цяпер Самсонаў дакладна ўвойдзе ў дзясятку сусветнага рэйтынгу. Акрамя таго, тытул чэмпіёна Аўстраліі стаў для 41-гадовага беларуса рэкордным у сусветным настольным тэнісе — 27-м!
Нагадаем, экс-першая ракетка свету Уладзімір Самсонаў — трохразовы пераможца Кубка свету (1999, 2001, 2009). 6-разовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах. 4-разовы пераможца «Еўра-Топ 12» (1998, 1999, 2001, 2007). 9-разовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў. Удзельнік шасці Алімпіяд.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/rekord
[6] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[7] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-samsonau