План прыёму на дзённую бюджэтную форму навучання складае 2164 студэнта і 255 - на завочную. 66 працэнтаў ад агульнай колькасці бюджэтных месцаў прыпадае на прыродазнаўча-навуковыя спецыяльнасці, а 34% - на сацыяльна-эканамічныя і гуманітарныя.
У параўнанні з папярэднім годам набор на дзённую бюджэтную форму навучання быў зменшаны на 41 месца. Скарачэнне закранула пераважна гуманітарныя спецыяльнасці, у прыватнасці рускую філалогію, Інстытут журналістыкі, правазнаўства і іншыя
А вось па шэрагу прыродазнаўча-навуковых спецыяльнасцяў, асабліва па інавацыйных напрамках, дзе рыхтуюць спецыялістаў, востра запатрабаваных сучаснай эканомікай, колькасць бюджэтных месцаў, наадварот, павялічылася. Гэта датычыцца біятэхналогіі, хіміі навакольнага асяроддзя і космааэракартаграфіі.
На платную дзённую форму навучання ў БДУ плануецца прыняць 1 913 чалавек і 790 - на завочную. Набор на платную дзённую форму навучання быў скарочаны ў параўнанні з фактам прыёму ў папярэднім годзе на 47 месцаў. Адначасова з улікам высокіх конкурсаў, якія склаліся летась на шэрагу прыродазнаўча-навуковых спецыяльнасцяў, на іх план набору на платную форму навучання быў павялічаны.
Таксама ў гэтым годзе павялічыўся і план прыёму на скарочаную форму навучання выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі - да 444 месцаў. У мінулым годзе іх было 415. Акрамя таго, тут плануюць набраць 210 чалавек на завочную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі (у 2016 годзе было залічана 228 чалавек).
Яшчэ адной асаблівасцю прыёмнай кампаніі з'яўляецца прыём без іспытаў на педагагічныя напрамкі спецыяльнасцяў "біялогія", "геаграфія", "хімія", "матэматыка", "беларуская філалогія", "руская філалогія" наступных катэгорый абітурыентаў:
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/pershakursniki