Квэст-пікнік «1000 прыгод», выстава «Любімыя цацкі», «Таямніцы егіпецкіх фараонаў» і майстар-класы па танцах і фітнесу – афіша «Звязды» з 10 па 16 ліпеня.
Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)
Калі: 15-16 ліпеня, 12:00
Колькі каштуе: ад 7р.
На сямейным квэст-пікніку ў гэтыя выхадныя вы зможаце паразгадваць загадкі, заняцца пошукам падказак, зладзіць інтэлектуальныя бітвы. Вас чакаюць квэст-гульні для ўсёй сям'і, паляна для пікніка пад ценем дрэў, букросінг.
Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вул. Старавіленская, 14)
Калі: па 20 жніўня, аўт.-нядз.: 09:00-17:30
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Выстава прадстаўлена калекцыянерам і аўтарам цацак у стылі «Тэдзі» Вольгай Дзерэнчук.
Каля 300 асобнікаў, створаных у розныя перыяды ў розных краінах свету, будуць прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню. Антыкварныя, вінтажныя і калекцыйныя лялькі, мядзведзі, цацкі, вялікі лялечны дом, мэбля, посуд, калыскі, кнігі і паштоўкі, а таксама эксклюзіўныя работы калекцыянера, рэстаўратара і аўтара цацак Дзерэнчук. Кожны экспанат калекцыі – са сваёй асаблівай гісторыяй і лёсам, унікальны.
Дзе: галерэя «Лабірынт» (пр-т Незалежнасці, 116)
Калі: па 10 жніўня
Колькі каштуе: удакладняць у касе
6 мая адкрылася Міжнародная выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці».
Тэма-дэвіз інтэрактыўнай экспазіцыі – «Францыск Скарына. Чалавек дасканалы». У год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання асоба вядомага асветніка здабудзе новыя грані – яго жыццё і дзейнасць паўстануць у сучасным чытанні студэнцкай моладдзю.
Творчыя работы выкананы маладымі мастакамі і фатографамі з выкарыстаннем найноўшых кампутарных праграм, незвычайных тэхнік і кірункаў сучаснага мастацтва. Нестандартнымі з'яўляюцца і намінацыі, у якіх прадстаўлены работы.
Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А)
Калі: па 20 ліпеня, аўт.-суб.: 10:00-18:00
Колькі каштуе: па білеце ў музей
20 мая адкрылася выстава аўтарскай лялькі Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд».
Тры гады таму Сяргей захапіўся стымпанкам. Гэтае захапленне і прывяло яго ў свет лялек. Зараз Драздоў стварае цэлыя кампазіцыі лялек, механічныя мініяцюры, гістарычныя замалёўкі.
Дзе: ТЗЦ «Тытан» (пр-т Дзяржынскага, 104)
Калі: па 31 ліпеня, 10:00-21:00
Колькі каштуе: бясплатна
Наведвальнікам прапануюць акунуцца ў атмасферу Старажытнага Егіпта. На плошчы каля 100 «квадратаў» збяруць больш за 20 экспанатаў – рэплік вядомых егіпецкіх мумій і саркафагаў. Усе яны выглядаюць натуралістычна і практычна цалкам паўтараюць рарытэтныя арыгіналы. Кожны жадаючы можа ўбачыць, як выглядалі фараоны, больш даведацца аб працэсе муміфікацыі і знайсці адказ на «загадку Сфінкса».
Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)
Калі: па 31 жніўня, 18:00
Колькі каштуе: бясплатна
Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.
Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.
Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic