Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, які гэтымі днямі знаходзіцца з рабочым візітам у нашай краіне.
Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу сёння ў Віцебску, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Прэзідэнты плануюць абмеркаваць увесь спектр беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. Асобная ўвага будзе ўдзелена ўзаемадзеянню ў фармаце інтэграцыйных аб'яднанняў. У гэты ж дзень Ігар Дадон прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVІ Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».
Плануецца, што ў час свайго візіту Прэзідэнт Малдовы таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і малдаўскай дыяспары, наведае шэраг прадпрыемстваў і сацыякультурных аб'ектаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-dadon
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka