Пра старт IV Міжнароднага расійска-беларускага конкурсу студэнцкіх навуковых работ "Агульны шлях да Вялікай Перамогі: подзвіг народаў бессмяротны паведаміла прэс-служба БДУ. Гэта сумеснае мерапрыемства гістарычных факультэтаў БДУ і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава.
Мэта конкурсу - папулярызацыя гістарычных ведаў, стымуляванне цікавасці да вывучэння гісторыі і стварэнне ўмоў для даследчага ўзаемадзеяння студэнтаў з Расіі і Беларусі.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць студэнты гістарычных факультэтаў ВНУ ўсіх краін постсавецкай прасторы незалежна ад курсу навучання, спецыяльнасці, кафедры і формы атрымання адукацыі. Тэмай праектаў канкурсантаў можа стаць айчынная і замежная гісторыя, этналогія, археалогія, гісторыя мастацтваў. Навуковая работа можа быць выканана індывідуальна або ў суаўтарстве (але не больш як тры аўтары).
Конкурс пройдзе ў два этапы: завочны і вочны. Вынікі першага тура будуць вызначаны 10 кастрычніка. Фінал пройдзе з 1 па 3 лістапада ў Маскоўскім дзяржаўным універсіце, дзе адбудзецца публічная абарона навуковых работ.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-заяўку [1]. Матэрыялы прымаюцца да 30 верасня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://www.hist.bsu.by/konkurs2014.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu