Не паспелі заходнія раёны Беларусі ачомацца ад наступстваў магутнага навальнічнага фронту, які «адзначыўся» моцным ветрам і падтапленнямі ў аўторак, як у чацвер адбыўся выступ стыхіі «на біс».
Больш за ўсіх дасталася Навагрудскаму раёну. Там выпала 57 міліметраў ападкаў пры месячнай норме 91. Таксама «паплыло» Гродна. А ў Мінску вецер паваліў рэкламны шчыт на прыпаркаваны аўтамабіль. На шчасце, без пацярпелых.
— У Навагрудку моцны дождж падтапіў тры прыватныя дамы і восем падвор'яў, — паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — Узровень вады там дасягаў 60 сантыметраў. Акрамя таго, у Гродне ўпалі тры дрэвы.
З-за шквалістага ветру без электрычнасці засталося 195 населеных пунктаў.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore-belarusi