Дэлегацыя, якая складаецца з пяці членаў Еўрапейскага парламента, зробіць афіцыйны візіт у Мінск 18-19 ліпеня, паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.
Члены Еўрапейскага парламента сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускага ўрада і парламента, каб абмеркаваць ключавыя пытанні двухбаковых адносін ЕС і Беларусі і перашкоды, якія застаюцца на шляху да больш цеснага супрацоўніцтва. Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, праінфармавалі ў прадстаўніцтве.
Дэпутаты прыбудуць у Мінск пад кіраўніцтвам старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Еўрапарламента Багдана Здраеўскага. У дэлегацыю ўваходзяць парламентарыі з Польшчы, Літвы, Латвіі і Германіі, якія прадстаўляюць чатыры палітычныя групы Еўрапейскага парламента.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/euraparlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus-i-europa