Пасля завяршэння Уімблдонскага тэніснага турніру сусветны рэйтынг сярод жанчын ўпершыню ўзначаліла чэшка Караліна Плішкава.
Хоць чэшская тэнісістка на Уімблдоне выбыла з барацьбы пасля другога раўнда, яна стала першай ракеткай планеты, таму што яе канкурэнткі немка Ангеліка Кербер і румынка Сімона Халеп не абаранілі свае балы і страцілі рэйтынгавыя пазіцыі. Пераможца Уімблдонскага турніру іспанка Гарбінье Мугуруса ўзляцела з 15-га на 5-е месца.
Топ-10 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA):
1. Караліна Плішкава (Чэхія) - 6855 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 6670,
3. Ангеліка Кербер (Германія) - 5975,
4. Ёхана Конта (Вялікабрытанія) - 5110,
5. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4990,
6. Эліна Світоліна (Украіна) - 4935,
7. Каралін Вазняцкі (Данія) - 4780,
8. Святлана Кузняцова (Расія) - 4500,
9. Вінус Уільямс (ЗША) - 4461,
10. Агнешка Радваньска (Польшча) - 3985.
З беларускіх тэнісістак вышэй за ўсіх знаходзіцца Аляксандра Сасновіч - у яе 100-я пазіцыя. Вікторыя Азаранка, якая на травяных кортах Уімблдона дабралася да 1/8 фіналу, узнялася з 483-га на 201-е месца.
Легендарны швейцарац Роджэр Федэрэр, які 8-ы раз стаў трыумфатарам Уімблдонскага турніру, увайшоў у першую тройку мужчынскага рэйтынгу.
Топ-10 рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР):
1. Эндзі Марэй (Вялікабрытанія) - 7750,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 7465,
3. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6545,
4. Новак Джокавіч (Сербія) - 6325,
5. Стэн Ваўрынка (Швейцарыя) - 6140,
6. Марын Чыліч (Харватыя) - 5075,
7. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4030,
8. Кеі Нішыкоры (Японія) - 3740,
9. Мілаш Раоніч (Канада) - 3310,
10. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) - 3160.
Беларус Уладзімір Ігнацік займае 135-е месца, Ілья Івашка знаходзіцца на 159-й пазіцыі, на радок ніжэй Ягор Герасімаў. У парным рэйтынгу Максім Мірны знаходзіцца на 58-м месцы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis