Прах мецэната беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя княгіні Магдалены Радзівіл перададзены мінскаму Чырвонаму касцёлу. Такую інфармацыю пацвердзілі ў каталіцкай парафіі святога Сымона і святой Алены.
Прах княгіні з Швейцарыі даставіў Аляксандр Сапега - намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі. Ён быў перададзены ў час VII З'езда беларусаў свету, які прайшоў у Мінску.
Месца, дзе будуць пахаваныя астанкі, не вызначана. Пакуль прах будзе знаходзіцца ў Чырвоным касцёле, побач з якім у свой час пражывала Магдалена Радзівіл.
Пра намер сваякоў перапахаваць Магдалену Радзівіл у Мінску ў 2016 годзе заявіў князь Мацей Радзівіл. Такое рашэнне было прынята праўнукамі памерлай жанчыны.
Да гэтага часу прах знаходзіўся ў горадзе Фрыбуры, размешчаным на захадзе Швейцарыі. Лёс склаўся так, што ў 1918 году Магдалена Радзівіл вымушана была эміграваць з Беларусі. Жыла ў Польшчы, Літве, Германіі. З 1932 года - у Фрыбуры, дзе і памерла ў 1945 г. ва ўзросце 83 гадоў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/radzivily