Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Сяргей Рахманаў правёў выязное пасяджэнне ў Віцебскай вобласці.
На базе ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» удзельнікі абмеркавалі вынікі пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні эканамічнай і нацыянальнай бяспекі нашай краіны, аспекты развіцця ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй, міжнароднай і міжпарламенцкай дзейнасці, а таксама прыярытэтныя кірункі далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.
У рамках выязнога пасяджэння Сяргей Рахманаў правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію. Таксама ўдзельнікі выязнога пасяджэння азнаёміліся з навукова-практычнай дзейнасцю Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, работай сельскагаспадарчай вытворчасці «Віцебскаблгаз» — «Мазолавагаз» і дзейнасцю вытворчага аб'яднання «Энергакамплект».
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] mailto:lukashevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rahmanau
[7] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc