Курсы па вывучэнні мовы хіндзі ўпершыню адкрываюцца ў БДУ. Заняткі стартуюць 1 верасня. Праходзіць яны будуць у фармаце факультатыва ў вячэрні час два разы на тыдзень.
За аснову вывучэння мовы ўзяты курс, распрацаваны расійскімі лінгвістамі Залманам Дымшыцам і Алегам Ульцыфіравым. Курсы ў БДУ арганізаваны пры падтрымцы пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь. Заняткі будзе весці супрацоўнік кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ Анастасія Буланкова. Да навучальнага працэсу будуць прыцягвацца і носьбіты мовы. Навучанне на курсах бясплатнае.
Запісацца на курсы можна па тэлефонах 8 (044) 72 413 72 або 8 (017) 209 57 74.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/hindzi
[7] https://zviazda.by/be/tags/bdu