Каля 300 авіяпасажыраў узялі ўдзел у сумеснай акцыі міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24», авіякампаніі «Белавія» і Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Падчас мерапрыемства пасажырам двух рэйсаў «Белавія» на Барселону і Маскву падчас рэгістрацыі на самалёт уручаліся спецыяльныя іміджавыя буклеты тэлеканала, а ахвотным таксама давалі падрабязную інфармацыю пра дзейнасць «Беларусь 24», яго праекты, вяшчанне ў розных краінах. У сваю чаргу, пасажыры дзяліліся з тэлевізійнікамі ўражаннямі пра нашу краіну і ўдакладнялі, што яшчэ ім хацелася б ведаць пра Беларусь. «Гэта першая наша сумесная акцыя, але падобныя сустрэчы мы плануем і надалей, — пацвярджае задаволенасць вынікамі мерапрыемства выканаўчы прадзюсар тэлеканала Надзея Мазур, — бо гэта магчымасць напрамкі камунікаваць з нашымі рэальнымі і патэнцыяльнымі гледачамі».
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus-24-0