Яе ўсталююць у Верхнім горадзе адмыслова для канцэрта, што пройдзе ў межах фестывалю «Класіка ля Ратушы з vеlсоm».
Вечарыну «Tоur dе Сlаssіquе», уваход на якую будзе традыцыйна вольным, прысвецяць 25-годдзю ўстаналявання французска-беларускіх дыпламатычных адносін, якое мы адзначаем сёлета.
Сама ўстаноўка копіі Эйфелевай вежы стане інтэрактыўным праектам, далучыцца да справы змогуць усе ахвотныя. Натуральна, не забаронена будзе фатаграфавацца, рабіць сэлфі ў непаўторнай і чароўнай атмасферы. Прыемныя сюрпрызы чакаюць і на самім канцэрце. Так, у беларускую сталіцу завітае французскі госць — барытон Аліўе Эт, які выступіць на адной сцэне з найлепшымі айчыннымі майстрамі класічнай музыкі. У выкананні беларуска-французскай каманды прагучаць творы, знакавыя для цэлых эпох. Нагадваем, што працягваецца фотаконкурс для наведвальнікаў музычных вечарын. Каб стаць яго ўдзельнікам і, магчыма, трапіць у лік аўтараў работ для адмысловай выстаўкі, заўтра трэба будзе зрабіць здымак на фоне Эйфелевай вежы і размясціць яго ў сацыяльных сетках з хэштэгам #классикасвелком.
Марына ВЕСЯЛУХА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryna-vesyaluha
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/klasika-lya-ratushy-0