22 і 23 ліпеня ў мінскім Палацы спорту пройдуць міжнародныя спаборніцтвы — Еўрапейскі кубак па дзюдо. Плануецца, што ўдзел у турніры прымуць 477 спартсменаў з 52 краін.
Вялікая цікавасць да турніру абумоўлена тым, што гэта будуць апошнія буйныя спаборніцтвы перад чэмпіянатам свету, які з 28 жніўня па 3 верасня пройдзе ў венгерскай сталіцы — Будапешце.
Беларуская каманда пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Леаніда Свірыда заявіла на турнір практычна 60 спартсменаў, сярод іх лідары — Дар'я Скрыпнік і Марына Слуцкая, якая зараз узначальвае сусветны рэйтынг у вагавой катэгорыі звыш 78 кг.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyudo
[6] https://zviazda.by/be/tags/minski-palac-sportu