Адбылася рабочая сустрэча Сяргея Рахманава і намесніка старшыні групы дружбы Японія — Беларусь парламента Японіі Масака Моры.
З японскага боку на сустрэчы прысутнічалі таксама прадстаўнікі кампаній, якія займаюцца нафтаперапрацоўкай, будаўніцтвам, вырабам медыцынскіх прэпаратаў і іншымі відамі бізнесу.
Удзельнікі абмеркавалі такія тэмы, як двухбаковае японска-беларускае міжпарламенцкае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел парламентарыі Ірына Старавойтава, Святлана Герасімовіч, Віктар Сірэнка, члены рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Японіі.
На мінулым тыдні Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы сустрэўся з прадстаўнікамі карпарацыі па здабычы солі правінцыі Цзянсу Кітайскай Народнай Рэспублікі і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка Вялікі Камень». Галоўнай тэмай перагавораў таксама сталі інвестыцыі.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:lukashevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rahmanau
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-yaponiya