Гэтым летам надвор'е не надта песціць беларусаў цеплынёй ды яркім сонейкам. Але экспазіцыя «Летні настрой», арганізаваная БЕЛТА сумесна з адміністрацыяй Цэнтральнага раёна сталіцы ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Gallerіa Mіnsk, безумоўна, уздыме настрой гараджанам і гасцям.
Выстаўка складзена з чатырох дзясяткаў работ, выкананых фотамастакамі — супрацоўнікамі БЕЛТА. Тут можна пабачыць згадкі з яркіх падзей жыцця краіны, маляўнічыя пейзажы і партрэты беларусаў.
Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Ігар Бузоўскі лічыць, што ідэя выстаўкі «Летні настрой» вартая падтрымкі і праект будзе працягвацца і пашырацца.
Яго думку падчас адкрыцця выстаўкі падтрымаў генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук. Дзмітрый Аляксандравіч таксама дадаў, што экспазіцыя будзе рэгулярна папаўняцца цікавымі і запамінальнымі работамі, а да дня горада яна будзе абноўленая
Марына ВЕСЯЛУХА
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryna-vesyaluha
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] mailto:vеsіаluhа@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya
[5] https://zviazda.by/be/tags/vystava