Днямі ў Жэневе (Швейцарыя) адбылося пасяджэнне Генеральнага савета Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), у якім у статусе назіральніка прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Раманам Собалевым.
Як паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства, у склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі МЗС і Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе.
У рамках мерапрыемства адбыліся сустрэчы з выконваючай абавязкі дырэктара Дэпартамента па далучэнні новых краін Сакратарыята СГА Майкай Ашыкава і старшынёй Рабочай групы па ўступленні Беларусі ў СГА, пастаянным прадстаўніком Турцыі ў Жэневе Кемалам Мадэнаглу.
Прадстаўнікі СГА станоўча ацанілі распаўсюджванне ў ліпені бягучага года сярод членаў Арганізацыі падрыхтаванага беларускім бокам пакета дакументаў, у тым ліку праекта Даклада Рабочай групы, што дазволіць правесці 9-е афіцыйнае пасяджэнне Рабочай групы па далучэнні Беларусі ўвосень 2017 года.
Акрамя таго, праведзены двухбаковыя кансультацыі з шэрагам членаў СГА з мэтай далейшага прасоўвання шматбаковых і двухбаковых перамоў. З прадстаўнікамі ўрада Аргенціны і Сакратарыята СГА абмеркаваны арганізацыйныя пытанні, звязаныя з удзелам беларускага боку ў 11-й сесіі Міністэрскай канферэнцыі СГА. Апошняя адбудзецца 10—13 снежня ў Буэнас-Айрэсе.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/ekanomika
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/sga