Выстава «Жыццё і смерць Чырвонага Капялюшыка», міжнародны фестываль «Expedition-Tour», фестываль «Афганскае неба» і гарадскі квэст – афіша з 31 ліпеня па 6 жніўня.
Дзе: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)
Калі: па 2 жніўня, 09:00-18:00
Колькі каштуе: удакладняць
Гэта калектыўны праект, рэалізаваны на стыку мастацтва, літаратуры і псіхалогіі. Куратарам выступае вядомая беларуская мастачка Вольга Сазыкіна.
У рамках праекта кожны мастак прыдумаў і намаляваў гісторыю-комікс, наўпрост ці аддалена звязаную з казкай. Коміксы выкананы чорнай тушшу, у графічнай манеры. Для таго, каб расставіць акцэнты на важных прадметах, ператвараючы іх у артэфакты, мастакі выкарыстоўвалі чырвоны колер.
Асабістыя сюжэты прааналізавала псіхолаг і арт-тэрапеўт Таццяна Коваль. На адкрыцці яна прадставіла публіцы псіхалагічны аналіз кліп-коміксаў, якія можна ўбачыць на сценах галерэі да 2 жніўня.
Міжнародны фестываль «Expedition-Tour»
Дзе: Пікнік-гатэль «Экспедыцыя»
Калі: 4-6 жніўня, 18:00
Колькі каштуе: ад 65 р.
Вас чакаюць спаборніцтвы квадрацыклістаў, спаборніцтвы па экстрэмальных заездах на аквабайках, грандыёзная шоу-праграма, кулінарное шоу, катанне на лодках і катамаранах, лучны цір, вераўчаны гарадок, атракцыёны, ёга, конкурсы і розыгрышы прызоў ад партнёраў фестывалю, дзіцячая пляцоўка.
Дзе: Лінія Сталіна
Калі: 5 жніўня, 11:00
Колькі каштуе: ад 13 р. — дарослыя, 5 р. — дзеці
Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і дабрачыннага фонду дапамогі воінам інтэрнацыяналістам «Памяць Афгана».
Арганізатары падрыхтавалі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю эпізоду баявых дзеянняў часоў афганскай вайны ў правінцыі Газні з удзелам больш за 7-і узораў ваеннай тэхнікі тых гадоў і ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі, Літвы. Акрамя таго, атмасферу свята дапоўняць выступленні па рукапашным баі і парашутным спорце.
Для наведвальнікаў будзе адкрыта больш за дзесятак інтэрактыўных зон. На тэрыторыі комплексу кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, размалёўцы танка і ў цікавых майстар-класах. Пераможцы конкурсаў змогуць бясплатна паўдзельнічаць у экстрэмальнай праграме адпачынку — катанні на баявой тэхніцы.
Дзе: старт — вул. Куйбышава, 22 (унутраны дворык)
Калі: 5 жніўня, 10:00
Колькі каштуе: 40 р.
Вас чакае займальная гульня-экскурсія па месцах Мінска з цікавымі заданнямі, галаваломкамі і вясёлай кампаніяй. Пры гэтым вы не проста гуляеце, а шукаеце адказы на загадкі гісторыі, правяраеце сябе на ўважлівасць.
Запрашаюцца кампаніі да 5 чалавек. Вы можаце прыняць удзел у веласіпедным або пешаходным маршруце.
Выстава «Вінцэнт Ван Гог. Мастак Зорнага неба»
Дзе: Дом Ван Гога
Калі: па 1 кастрычніка, 12:00-22:00
Колькі каштуе: 7 р., ільготны квіток — 4 р.
У Мінску ў Доме Ван Гога праходзіць выстава рэпрадукцый вялікага постімпрэсіяніста.
Старадаўняя мэбля для экспазіцыі была дастаўлена напрамую з Галандыі. Цэнтрам натхнення для гасцей стане старая французская лодка, падвешаная да столі, на якой намалявана зорнае неба з аднайменнай карціны Ван Гога «Зорная ноч». Акрамя гэтага, кожную гадзіну для гасцей транслюецца дакументальны фільм пра жыццё геніяльнага мастака.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic