На рабочай нарадзе парламентарыі абмеркавалі законапраект «Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін».
Сустрэча адбылася пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра ПАПКОВА. У нарадзе прынялі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, кіраўнікі навуковых, насенняводчых і сортавыпрабавальных арганізацый, работнікі Міністэрства фінансаў.
На думку Аляксандра Папкова, гэты законапраект дапаможа павысіць эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці і гарантаваць харчовую бяспеку дзяржавы. Ён таксама дадаў, што заўвагі і прапановы Савета Рэспублікі па законапраекце «Аб насенняводстве сельскагаспадарчых раслін» у законапраекце, які разглядаецца, улічаны не цалкам. Зыходзячы з выказаных меркаванняў удзельнікаў сустрэчы было прынята рашэнне працягнуць распрацоўку дадзенага законапраекта з улікам унесеных прапаноў.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:lukashevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/parlamentaryi-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/zakonapraekt-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/zakonapraekt-ab-selekcyi-i-nasennyavodstve-selskagaspadarchyh-raslin
[7] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka