Міжнародная авіяцыйная федэрацыя плануе правесці чэмпіянат свету па робат-рэйсінгу у 2018 годзе.
29-30 ліпеня на аэрадроме «Баравая» прайшоў 3-ці па ліку фестываль #ПРАНЕБА ў Беларусі. Падобны авіафестываль адбыўся ў 2015 і 2016 гадах. У якасці арганізатара выступіла Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту. Поспех мінулых двух фэстаў паўтарыўся: людзей было так шмат, што іх не спыніў нават дождж.
У рамках фестывалю прайшоў першы беларускі чэмпіянат па робат-рэйсінгу. У Беларусі такім выглядам спорту захапляецца ўжо больш за 30 пілотаў. Дрон-рэйсінг нават называюць своеасаблівай “Формулай-1” у мініяцюры. Для гледачоў і фанатаў былі праведзены майстар-класы.
На аэрадроме прайшоў тэст-чэмпіянат па верталётным спорце, у якім прынялі ўдзел 25 экіпажаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі. Лепшыя пілоты спаборнічалі ў верталётных гонках, разгрузцы грузаў, навігацыі. Жадаючыя нават маглі здзейсніць экскурсію над Баравой на верталёце або аўтажыры, праўда, за асобную плату.
Фестываль завяршыўся яркім начным шоу.
Юлія МІНІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/aviyacyya