Вольга Зелянко, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па навукова-даследчай рабоце:
«Новыя навучальныя праграмы дазволяць знізіць нагрузку на школьнікаў. Каб пазбавіць навучэнцаў залішняй нагрузкі, распрацоўшчыкі навучальных праграм распачалі наступнае. Па-першае, канкрэтна прапісаны патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці па кожным раздзеле праграмы па ўсіх прадметах, каб педагог кантраляваў веды і ўменні вучняў па зададзеных крытэрыях і паказчыках. Па-другое, вывучэнне асобных складаных для ўспрымання тэм перанесена ў старэйшыя класы альбо пераведзена з базавага ўзроўню вывучэння на павышаны».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert