Дапаўненні і змяненні ў прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) прапісаны ў Пастанове Савета Міністраў №576 ад 1 жніўня гэтага года і распаўсюджваюцца на адносіны, якія ўзніклі з 1 ліпеня гэтага года.
Пастановай прадугледжана, што інваліды ІІІ групы і дзеці, якія не прызнаныя інвалідамі, але якія маюць патрэбу ў тэхнічных сродках сацыяльнай рэабілітацыі па медыцынскіх паказаннях, забяспечваюцца такімі сродкамі гэтак жа, як і інваліды І і ІІ групы і дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў. А калі ў чалавека з інваліднасцю змяніліся антрапаметрычныя параметры ці палепшыўся альбо пагоршыўся стан здароўя, будуць выдавацца новыя сродкі рэабілітацыі.
Новай пастановай таксама быў удакладнены пералік даходаў, якія ўключаюцца ў сярэднедушавы даход грамадзян, што прэтэндуюць на атрыманне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.
У сувязі з тым, што мясцовыя і рэспубліканскі бюджэты на гэты год ужо зацверджаны, фінансаванне расходаў па забеспячэнні дзяцей слыхавымі апаратамі і інвалідаў ІІІ групы слыхавымі апаратамі і пратэзамі малочнай залозы з ліфамі сёлета будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, а пачынаючы з наступнага года — за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Святлана БУСЬКО
busko@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] mailto:busko@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-dapamoga